Проекты

На базе музея рэалізаваны інавацыйны прект “Стварэнне аптымальных умоў для развіцця грамадзянскай самасвядомасці вучняў сродкамі краязнаўчага музея школы”.

Наш музей—наш школьны гонар,

Аб мінулым успамін,

Папаўняем  штогадова

Гэту скарбніцу даўнін.

На базе музея рэалізаваны інавацыйны прект “Стварэнне аптымальных умоў для развіцця грамадзянскай самасвядомасці вучняў сродкамі краязнаўчага музея школы” ў 2012 - 2015г.г.. Асноўнай мэтай дадзенага праекта з’яўлялася стварэнне эфектыўнай мадэлі  адукацыйнай установы, дзе адукацыйныя задачы вырашаюцца на аснове шырокага выкарыстання краязнаўчага музея школы, што дазваляе найлепшым чынам задзейнічаць творчы патэнцыял педагагічнага калектыва з улікам асаблівасцей акружаючага сацыяльна-культурнага асяроддзя. Выкарыстанне магчымасцей школьнага музея садзейнічала асэнсаванню неабходнасці укаранення прынцыпаў устойлівага грамадзянскага развіцця ва ўсіх сферах жыцця, разуменню асноўных заканамернасцяў грамадства і прымяненні гэтых ведаў у паўсядзённым жыцці, фарміраванню актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адказнасці перад сваёй краінай, павышэнню ўзроўня разумення вучнямі грамадзянскасці, патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці.