Аттестация

Об утверждении состава районной аттестационной комиссии

Маладзечанскі  раённы

выканаўчы  камітэт

 

УПРАЎЛЕННЕ  ПА  АДУКАЦЫІ

 

 

 

Молодечненский  районный

исполнительный  комитет

 

УПРАВЛЕНИЕ ПО ОБРАЗОВАНИЮ

 

ЗАГАД

12.09.2019  № 702

г. Маладзечна

 

ПРИКАЗ

 

 

г. Молодечно

 

Об утверждении состава

районной аттестационной комиссии

 

       

В соответствии с Инструкцией о порядке проведения аттестации педагогических работников (кроме педагогических работников из числа профессорско-преподавательского состава учреждений высшего образования), утвержденной постановлением Министерства образования Республики Беларусь 22.08.2012 № 101 в редакции постановлений Минобразования от 26.03.2014 № 20, от              26.11.2014 № 163, от 20.11.2015 № 131, от 11.05.2017 № 46, выписки      из заседания профсоюзного комитета о делегировании представителя профкома в состав аттестационной комиссии от 16.08.2019 № 10.71, приказа о включении представителя администрации в состав аттестационной комиссии от 06.09.2019 № 690, с целью определения порядка проведения аттестации педагогических работников, совершенствования процедуры прохождения аттестации, стимулирования роста научно-теоретического уровня педагогических работников, их профессионального мастерства, развития творческой инициативы, повышения престижа и рассмотрения конфликтных ситуаций, возникающих в учреждениях образования района

ПРИКАЗЫВАЮ:

  1. Создать районную аттестационную комиссию в следующем составе:

Карпович Ж.В., заместитель начальника управления, представитель администрации, первая квалификационная категория     по должности «учитель»; председатель аттестационной комиссии;

Артышевич О.В., заведующий сектором дошкольного, общего среднего и среднего специального образования, первая квалификационная категория по должности «учитель»; заместитель председателя аттестационной комиссии;

Кизицкая Е.А., методист районного учебно-методического кабинета,  высшая квалификационная категория по должности «методист», высшая квалификационная категория по должности «воспитатель дошкольного образования»; секретарь аттестационной комиссии;

Зенько Т.Э., заместитель заведующего по основной деятельности государственного учреждения образования «Ясли-сад № 16  г.Молодечно», первая квалификационная категория по должности «воспитатель дошкольного образования»;

Кохановская Л.В., председатель райкома профсоюза, представитель профсоюзного комитета, первая квалификационная категория по должности «учитель»;

Перхорович К.И., учитель-методист государственного учреждения образования «Гимназия № 10 г.Молодечно»;

Загдай Г.Г., методист районного учебно-методического кабинета, высшая квалификационная категория по должности «методист»;

Недвецкая И.М., заместитель директора по учебной работе государственного учреждения образования «Центр коррекционно-развивающего обучения и реабилитации г.Молодечно», высшая квалификационная категория по должности «учитель-дефектолог»;

Шаюк Н.М., заместитель директора по учебной работе государственного учреждения образования «Средняя школа  № 2 г.Молодечно», высшая квалификационная категория по должности «учитель».

  1. Аттестационной комиссии при управлении по образованию руководствоваться в работе Инструкцией  «О порядке проведения аттестации педагогических работников (кроме педагогических работников из числа профессорско-преподавательского состава учреждений высшего образования), утвержденной постановлением   Министерства  образования   Республики   Беларусь 22.08.2012 № 101 с изменениями и дополнениями.
  2. Определить срок полномочий районной аттестационной комиссии при   управлении   один   год   с   09.2019  по 11.09.2020.
  3. Руководителям учреждений образования довести приказ до сведения аттестационных комиссий учреждений, педагогов.
  4. Контроль за   выполнением   приказа   возложить  на Драпезу И.Ф., начальника управления по образованию Молодечненского райисполкома.

      

Начальник управления      (подпись)         И.Ф.Драпеза

 

Кизицкая.   77 02 60

свернуть

Аб зацвярджэнні складу атэстацыйнай камісіі на 2019/2020 навучальны год

Упраўленне па адукацыі

Маладзечанскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

«Аляхновіцкая сярэдняя школа

Маладзечанскага раёна»

Управление по образованию

Молодечненского районного исполнительного комитета

Государственное учреждение образования

«Олехновичская средняя школа

Молодечненского района»

ЗАГАД

_________2019 №____

аг.Аляхновічы 

     ПРИКАЗ

 

     аг.Олехновичи

Аб зацвярджэнні складу

атэстацыйнай камісіі на

2019/2020 навучальны год

 

 

На падставе рашэння сходу педагагічнага калектыву ад 18.09.2019 (пратакол № 1), пастановы прафсаюзнага камітэту ад 31.08.2019 (пратакол № 15), загада дырэктара школы ад 14.09.2019 № 258

ЗАГАДВАЮ:

  1. Зацвердзіць склад атэстацыйнай камісіі:

Васільеў Уладзімір Яўгеньевіч, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, старшыня камісіі;

Комар Таццяна Пятроўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, намеснік старшыні камісіі;

Драздоўская Ніна Пятроўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, сакратар камісіі;

Мамчыц Таццяна Леанідаўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі;

Францкевіч Святлана Васільеўна, настаўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі;

Іваноў Сяргей Сяргеевіч, дырэктар школы, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, прадстаўнік ад адміністрацыі школы;

Капцюг Ганна Пятроўна, настаўнік першай кваліфікацыйнай катэгорыі, прадстаўнік ад прафкама.

  1. Вызначыць перыяд дзеяння атэстацыйнай камісіі з 18.09.2019 па 17.09.2020.
  2. Атэстацыйнай камісіі кіравацца наступнымі дакументамі:

Інструкцыяй аб парадку правядзення атэстацыі педагагічных работнікаў сістэмы адукацыі (акрамя педагагічных работнікаў з ліку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыі) з улікам змяненняў і дапаўненяў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22.08.2012 № 101 Згодна пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26 сакавіка 2014 № 20, ад 26.11.2014 № 163 пункт

 

14, ад 11.05.2017 № 46.

 

 

 

Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце 

 

І.А.Трафімава

 

           

 

 

 

свернуть

Аб зацвярджэннi iнструкцыi аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацы

 

Зарегистрировано в Национальном реестре правовых актов

Республики Беларусь 12 октября 2012 г. N 8/26473

 

 

ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

22 жнiўня 2012 г. N 101

 

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI IНСТРУКЦЫI АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ ЎСТАНОЎ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI)

 

На падставе падпунктаў 4.6 i 4.26 пункта 4 Палажэння аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 4 жнiўня 2011 г. N 1049 "Об изменении, дополнении и признании утратившими силу некоторых постановлений Правительства Республики Беларусь по вопросам образования", Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

  1. Зацвердзiць прыкладзеную Iнструкцыю аб парадку правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi).
  2. Устанавiць, што атэстацыя педагагiчных работнiкаў на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi ў выпадку, калi вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя прысвоена iм больш як пяць гадоў назад, ажыццяўляецца да 1 верасня 2017 г.
  3. Дадзеная пастанова ўступае ў сiлу пасля яе афiцыйнага апублiкавання.

 

Мiнiстр С.А.Маскевiч

 

УЗГОДНЕНА                           УЗГОДНЕНА

Старшыня                            Старшыня

Брэсцкага абласнога                 Вiцебскага абласнога

выканаўчага камiтэта                выканаўчага камiтэта

        К.А.Сумар                           А.М.Косiнец

13.08.2012                          26.07.2012

 

УЗГОДНЕНА                           УЗГОДНЕНА

Старшыня                            Старшыня

Гомельскага абласнога               Мiнскага абласнога

выканаўчага камiтэта                выканаўчага камiтэта

        У.А.Дворнiк                         Б.В.Батура

10.08.2012                          26.07.2012

 

УЗГОДНЕНА                           УЗГОДНЕНА

Старшыня                            Старшыня

Гродзенскага абласнога              Мiнскага гарадскога

выканаўчага камiтэта                выканаўчага камiтэта

        С.Б.Шапiра                          М.А.Ладуцька

26.07.2012                          26.07.2012

 

УЗГОДНЕНА                           УЗГОДНЕНА

Старшыня                            Мiнiстр працы

Магiлёўскага абласнога              i сацыяльнай абароны

выканаўчага камiтэта                Рэспублiкi Беларусь

        П.М.Руднiк                          М.А.Шчоткiна

24.07.2012                          20.08.2012

 

УЗГОДНЕНА

Старшыня Цэнтральнага камiтэта

Беларускага прафесiйнага

саюза работнiкаў

адукацыi i навукi

        А.А.Бойка

20.08.2012

 

 

 

                                                      ЗАЦВЕРДЖАНА

                                                      Пастанова

                                                      Мiнiстэрства адукацыi

                                                      Рэспублiкi Беларусь

                                                      22.08.2012 N 101

IНСТРУКЦЫЯ

АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ СIСТЭМЫ АДУКАЦЫI (АКРАМЯ ПЕДАГАГIЧНЫХ РАБОТНIКАЎ З ЛIКУ ПРАФЕСАРСКА-ВЫКЛАДЧЫЦКАГА СКЛАДУ ЎСТАНОЎ ВЫШЭЙШАЙ АДУКАЦЫI)

 

з улікам змяненняў і дапаўненняў у пастанову

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Ад 22 жніўня 2012 г. № 101

Згодна ПАСТАНОВы МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

26 сакавіка 2014 г. №20

 

ГЛАВА 1

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

  1. Дадзеная Iнструкцыя вызначае парадак правядзення атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя педагагiчных работнiкаў з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi).
  2. Дзеянне дадзенай Iнструкцыi распаўсюджваецца на педагагiчных работнiкаў устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - арганiзацыi сiстэмы адукацыi), а таксама на педагагiчных работнiкаў, што працуюць па працоўных або грамадзянска-прававых дагаворах у iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - педагагiчныя работнiкi IП).
  3. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў - гэта вывучэнне i ацэнка iх прафесiйнага ўзроўню, дзелавых i асабiстых якасцей, вынiкаў педагагiчнай дзейнасцi па фармiраванню ведаў, уменняў, навыкаў, iнтэлектуальнага, маральнага, творчага i фiзiчнага развiцця навучэнцаў пры рэалiзацыi зместу адукацыйных праграм дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай, спецыяльнай, дадатковай адукацыi дзяцей, і моладзі, праграм выхавання, ажыццяўлення i навукова-метадычнага забеспячэння.

Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца калегiяльнасць, сiстэмнасць, цэласнасць экспертных ацэнак.

  1. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў праводзiцца на прысваенне другой, першай, вышэйшай квалiфiкацыйных катэгорый, пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, пацвярджэнне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый у выпадках, якiя вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Iнструкцыi, а настаўнiкаў, якiя рэалiзуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi i адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыi на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi для асоб з iнтэлектуальнай недастатковасцю (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi), акрамя таго, - на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыя).
  2. Атэстацыя праводзiцца па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка або па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi.

Па iнiцыятыве педагагiчнага работнiка праводзiцца атэстацыя на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi.

Па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi праводзiцца атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi. Атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляецца для педагагiчнага работнiка абавязковай (далей - абавязковая атэстацыя).

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi мае вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю, квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст".

Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) квалiфiкацыйнай катэгорыi можа праводзiцца па iнiцыятыве кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, iндывiдуальных прадпрымальнiкаў, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць (далей - IП), у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi знiзiў узровень сваёй працы i дзейнасць якога не адпавядае ўстаноўленым патрабаванням, або педагагiчнага работнiка, якi мае перапынак у працы на педагагiчных пасадах больш як два гады. Такой атэстацыi не падлягаюць цяжарныя жанчыны i жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да пяцi гадоў.

  1. Прысваенне квалiфiкацыйных катэгорый педагагiчнаму работнiку па кожнай займаемай пасадзе ажыццяўляецца паслядоўна, за выключэннем выпадкаў, якiя прадугледжаны часткай другой пункта 18 i пунктамі 19 и 20 дадзенай Iнструкцыi.
  2. Атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца адзiн раз у пяць гадоў. У гэты тэрмiн залiчваюцца перыяды працы на адпаведнай пасадзе незалежна ад месца працы i перапынкаў у працы, за выключэннем перыядаў знаходжання жанчыны ў адпачынку па цяжарнасцi i родах, а таксама перыядаў знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

Атэстацыя на пацвярджэнне катэгорыi ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Iнструкцыi, праводзiцца не больш як адзiн раз у пяць гадоў.

  1. Квалiфiкацыйная катэгорыя, якая прысвоена педагагiчнаму работнiку па пасадзе, перайменаванай ва ўстаноўленым парадку, захоўваецца.
  2. Квалiфiкацыйная катэгорыя ў выпадках i ў парадку, якiя ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй, можа быць адменена.
  3. Для правядзення атэстацыi ствараецца атэстацыйная камiсiя ў парадку, якi ўстаноўлены дадзенай Iнструкцыяй.

 

ГЛАВА 2

АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ, ЯЕ СКЛАД, ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ АТЭСТАЦЫI

  1. Атэстацыйная камiсiя ствараецца ў арганiзацыi сiстэмы адукацыi, ва ўпраўленнi адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, у камiтэце па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзеле (упраўленнi) адукацыi, спорту і турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - атэстацыйная камiсiя).
  2. У склад атэстацыйнай камiсii не ўключаюцца педагагiчныя работнiкi, якiя плануюць праходзiць атэстацыю (падлягаюць абавязковай атэстацыi) у перыяд яе паўнамоцтваў.
  3. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii - адзiн год з даты прыняцця загаду аб вызначэннi яе складу.
  4. Атэстацыйная камiсiя арганiзацыi сiстэмы адукацыi ствараецца для атэстацыi педагагiчных работнiкаў гэтых арганiзацый, за выключэннем атэстацыi педагагiчных работнiкаў на прысваенне i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", у складзе не менш як пяць чалавек i выбiраецца на сходзе калектыву педагагiчных работнiкаў шляхам тайнага галасавання (далей - галасаванне). На сходзе павiнна прысутнiчаць больш за палову педагагiчных работнiкаў арганiзацыi. У камiсiю могуць быць выбраны педагагiчныя работнiкi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст". Абранымi ў атэстацыйную камiсiю лiчацца педагагiчныя работнiкi, за якiх прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў сходу.

Перад правядзеннем выбараў педагагiчных работнiкаў у склад камiсii з членаў калектыву педагагiчных работнiкаў арганiзацыi сiстэмы адукацыi выбiраецца падлiковая камiсiя ў колькасцi не менш чым тры чалавекi (у складзе старшынi i членаў камiсii), якая ажыццяўляе тайнае галасаванне, падлiк галасоў i афармленне пратакола падлiковай камiсii з рашэннем па вынiках выбрання атэстацыйнай камiсii.

У склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi ўваходзiць кiраўнiк гэтай арганiзацыi або па яго рашэнню iншая ўпаўнаважаная iм асоба, а таксама прадстаўнiк прафсаюзнага камiтэта (пры яго наяўнасцi), упаўнаважаны адпаведным прафсаюзным камiтэтам.

Склад атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi вызначаецца загадам яе кiраўнiка i да 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама педагагiчных работнiкаў.

У рабоце атэстацыйнай камiсii могуць прымаць удзел па аднаму ўпаўнаважанаму прадстаўнiку ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта, камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта, аддзела (упраўлення) адукацыi, спорту і турызму раённага (гарадскога) выканаўчага камiтэта, мясцовай адмiнiстрацыi раёна ў горадзе (далей, калі не ўстаноўлена іншае, - аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа) i вышэйстаячага прафсаюзнага органа.

Атэстацыйная камiсiя выбiрае старшыню, намеснiка старшынi, сакратара з лiку членаў камiсii.

  1. Атэстацыйная камiсiя аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ствараецца для атэстацыi настаўнiкаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiя прэтэндуюць на прысваенне або павiнны пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", педагагiчных работнiкаў арганiзацый сiстэмы адукацыi, у якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць камiсiю ў колькасцi, вызначанай у частцы першай пункта 14 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчных работнiкаў IП, а таксама для разгляду спрэчных выпадкаў, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, у складзе не менш як сем чалавек.

Педагагічныя работнікі прыватных устаноў адукацыі, іншых арганізацый, якім у адпаведнасці  з  заканадаўствам  дазволена  ажыццяўляць  адукацыйную  дзейнасць, педагагічныя работнікі ІП у выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, праходзяць атэстацыю ў атэстацыйнай камісіі аддзела(упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага  і  распарадчага  органа  па  месцы  дзяржаўнай  рэгістрацыі  або  па  месцы знаходжання структурнага(адасобленага) падраздзялення адпаведных прыватных устаноў адукацыі,  арганізацый,  якім  у  адпаведнасці  з  заканадаўствам  дазволена  ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць, ІП.

У склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа ўключаюцца педагагiчныя работнiкi арганiзацый сiстэмы адукацыi, якiя маюць першую, вышэйшую квалiфiкацыйную катэгорыю або квалiфiкацыйную катэгорыю "настаўнiк-метадыст", упаўнаважаныя прадстаўнiкi аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а таксама адпаведнага камiтэта прафсаюза (пры яго наяўнасцi).

Склад атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа вызначаецца загадам кiраўнiка адпаведнага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i не пазней за 1 кастрычнiка бягучага навучальнага года даводзiцца да ведама зацiкаўленых.

  1. Пералiк арганiзацый сiстэмы адукацыi, работнiкi якiх атэстуюцца камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа (далей - пералiк устаноў), складаецца штогод да 1 кастрычнiка па прапанове кiраўнiкоў падведамных устаноў адукацыi, прыватных устаноў адукацыi, iншых арганiзацый, якiм у адпаведнасцi з заканадаўствам дазволена ажыццяўляць адукацыйную дзейнасць.
  2. Педагагiчны работнiк, якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi, падае пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю да 31 сакавiка бягучага навучальнага года, якая прымае рашэнне аб допуску яго да атэстацыi (адмове ў допуску).

Рашэнне аб допуску ці адмове да допуску педагагічнага работніка да атэстацыі прымаецца на чарговым пасяджэнні атэстацыйнай камісіі. Дадзенае рашэнне з’яўляецца падставай да выдання загада аб правядзенні атэстацыі, змест якога ўказаны ў пункце 22 дадзенай Інструкцыі.

  1. Абавязковымi ўмовамi допуску педагагiчнага работнiка да атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi з'яўляюцца:

адпаведнасць атрыманай адукацыi квалiфiкацыйным патрабаванням;

наяўнасць стажу працы (акрамя выпадку, якi прадугледжаны пунктамі 20 і 20.1 дадзенай Iнструкцыi) у адпаведнасцi з часткамi першай - чацвёртай пункта 19 дадзенай Iнструкцыi;

засваенне зместу адукацыйнай праграмы павышэння квалiфiкацыi кiраўнiцкiх работнiкаў i спецыялiстаў у тэрмiны, прадугледжаныя заканадаўствам.

Абавязковымi ўмовамi допуску для педагагiчных работнiкаў, якiя прэтэндуюць на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", акрамя пералiчаных у абзацах другiм - чацвёртым часткi першай дадзенага пункта, з'яўляецца наяўнасць аўтарскай методыкi выкладання вучэбнага прадмета або ўласнага вопыту, якi абагульнены i выкарыстоўваецца iншымi настаўнiкамi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, публiкацый у навукова-метадычных i iншых выданнях аб вопыце прымянення сучасных адукацыйных, выхаваўчых i iнфармацыйных тэхналогiй, выкарыстання эфектыўных педагагiчных формаў, метадаў i сродкаў навучання.

  1. Прэтэндаваць на прысваенне другой і першай квалiфiкацыйнай катэгорыi могуць педагагiчныя работнiкi (акрамя майстроў вытворчага навучання ўстаноў адукацыi), якiя маюць стаж працы на пасадзе, па якой атэстуюцца (далей, калі не ўстаноўлена іншае, - стаж працы), два гады, вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi і квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" - тры гады з дня прысваення папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. У гэты стаж улiчваецца час працы на пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.

Майстры вытворчага навучання ўстаноў адукацыi дапускаюцца да атэстацыi з улiкам стажу працы, якi вызначаны квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi.

Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай, дыплом магiстра цi дыплом даследчыка, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi пры наяўнасцi стажу працы адзiн год.

Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым два гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Педагагічныя работнікі, якія прыняты з пасады прафесарска-выкладчыцкага складу і маюць стаж працы на гэтай пасадзе не менш чым чатыры гады, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыі без уліку стажу працы на пасадзе, па якой яны праходзяць атэстацыю.

Асобы, якiм прысуджана вучоная ступень i (цi) прысвоена вучонае званне, дапускаюцца да атэстацыi на прысваенне першай квалiфiкацыйнай катэгорыi пры наяўнасцi стажу працы адзiн год, а вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi - адзiн год з дня прысваення першай квалiфiкацыйнай катэгорыi. Пры гэтым прэтэндаваць на першую квалiфiкацыйную катэгорыю яны могуць без прысваення другой квалiфiкацыйнай катэгорыi.

У стаж працы, якi вызначаны ў частках першай - шостай дадзенага пункта, не ўлiчваецца перыяд знаходжання педагагiчнага работнiка ў адпачынку па догляду за дзiцём да дасягнення iм узросту трох гадоў.

  1. Пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі маюць права прэтэндаваць незалежна  ад  стажу  працы  ў  якасці  педагагічных  работнікаў,  які вызначаны часткай першай пункта19 дадзенай Інструкцыі (толькі па адной пасадзе), на прысваенне той жа квалiфiкацыйнай катэгорыi, якая iм была прысвоена раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:

настаўнiкi-дэфектолагi,  метадысты,  педагогi-арганiзатары,  педагогi  сацыяльныя, педагогi-псiхолагi,  выхавальнiкi,  акампанiятары, канцэртмайстры,  майстры  вытворчага навучання ўстановы адукацыі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка ці выкладчыка;

настаўнiкi цi выкладчыкі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па  пасадах  выкладчыка  ці  настаўніка,  настаўнiка-дэфектолага,  майстра  вытворчага навучання  ўстановы  адукацыі(пры  абавязковай  наяўнасцi  вышэйшай  адукацыі  па профілях адукацыі «Педагогіка», «Педагогіка. Прафесіянальная адукацыя» або вышэйшай адукацыі  і  перападрыхтоўкі  па  профілях  адукацыі«Педагогіка», «Педагогіка.  Прафесіянальная адукацыя»);

настаўнікі,  калі  ім  прысвоена  адпаведная  кваліфікацыйная  катэгорыя  па  пасадзе выкладчыка;

выкладчыкі, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе настаўніка;

выхавальнiкi, метадысты, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе майстра вытворчага навучання ўстановы адукацыі;

выхавальнiкi-метадысты,  метадысты,  выхавальнiкi, калi ім  прысвоена  адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўніка ці выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага,

выхавальнiка дашкольнай адукацыі, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, педагога-арганізатара,  педагога  дадатковай  адукацыі,  майстра  вытворчага  навучання  ўстановы адукацыі;

выхавальнікі дашкольнай адукацыі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, настаўнiка-дэфектолага, выхавальнiка,

метадыста, выхавальніка-метадыста, педагога сацыяльнага, педагога-псiхолага, педагога-арганізатара;

педагогi-псiхолагi, педагогi сацыяльныя, педагогі-арганізатары, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах выхавальнiка дашкольнай адукацыі,

выхавальніка;

педагогі-арганізатары, калі ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара, выхавальніка, педагога-псіхолага, педагога сацыяльнага;

музычныя кіраўнікі, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах  настаўнiка  цi выкладчыка,  выхавальніка  дашкольнай  адукацыі,  акампаніятара,

культарганізатара, канцэртмайстра, педагога дадатковай адукацыі;

педагогі  дадатковай  адукацыі,  калi  ім  прысвоена  адпаведная  кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, выхавальніка, выхавальніка дашкольнай адукацыі,  музычнага  кіраўніка,  кіраўніка  фізічнага  выхавання,  майстра  вытворчага навучання  ўстановы  адукацыі,  культарганізатара,  метадыста,  акампаніятара,  педагога-арганізатара;

акампанiятары,  канцэртмайстры,  калi  ім  прысвоена  адпаведная  кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах настаўнiка цi выкладчыка, музычнага кiраўнiка, педагога дадатковай адукацыі;

кiраўнiкi  фiзiчнага  выхавання,  калi  ім  прысвоена  адпаведная  кваліфікацыйная катэгорыя  па  пасадах  настаўнiка  цi  выкладчыка,  выхавальнiка  дашкольнай  адукацыі, педагога дадатковай адукацыі, педагога-арганізатара;

настаўнікі-дэфектолагі,  педагогі  сацыяльныя,  педагогі-арганізатары,  калi  ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадзе метадыста;

педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах педагога-псіхолага, педагога-арганізатара, педагога дадатковай адукацыі;

выхавальнiкi, педагогі сацыяльныя, калi ім прысвоена адпаведная кваліфікацыйная катэгорыя па пасадах культарганізатара.

Пры праходжаннi атэстацыi ў выпадках, прадугледжаных часткай першай дадзенага пункта, педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйны экзамен не здаюць.

20¹ У выключным  выпадку  педагагічны  работнік  па  хадайніцтве  кіраўніка арганізацыі сістэмы адукацыі ці ІП або атэстацыйнай камісіі без уліку прысвоенай раней кваліфікацыйнай  катэгорыі  і(або)  стажу  працы  на  пасадзе,  па  якой  ён  праходзіць атэстацыю, можа быць дапушчаны да атэстацыі на прысваенне першай кваліфікацыйнай катэгорыі  са  згоды  начальніка  ўпраўлення  адукацыі  абласнога  выканаўчага  камітэта (старшыні  камітэта  па  адукацыі  Мінскага  гарадскога  выканаўчага  камітэта),  на прысваенне вышэйшай– са згоды Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь.

  1. Падставай для правядзення  атэстацыі  з’яўляецца  загад  кіраўніка  арганізацыі сістэмы адукацыі (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – кіраўнік), якім вызначаюцца:

тэрміны правядзення атэстацыі;

спіс  педагагічных  работнікаў,  якiя  дапушчаны  да  атэстацыі  на  прысваенне кваліфікацыйнай катэгорыі, а таксама праходзяць абавязковую атэстацыю (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – атэстуемыя);

графік  атэстацыі (узгадняецца  з  адпаведным  прафсаюзным  камітэтам),  які прадугледжвае дату атэстацыі (этапаў атэстацыі) кожнага атэстуемага з улікам тэрмінаў правядзення кваліфікацыйнага экзамену, парадак правядзення якога ўстаноўлены главой 3 дадзенай Інструкцыі.

Загад аб правядзенні атэстацыі даводзiцца да ведама атэстуемых на працягу трох працоўных дзён з дня яго выдання.

Тэрмін  правядзення  атэстацыі  педагагічнага  работніка  на  прысваенне  другой  і першай  кваліфікацыйных  катэгорый,  пацвярджэння  другой  і  першай  кваліфікацыйных катэгорый у выпадках, якія вызначаны ў частцы пятай пункта 5 дадзенай Інструкцыі, не павінен  перавышаць  трох  месяцаў  з  даты  азнаямлення  педагагічнага  работніка,  якi выказаў жаданне прайсцi атэстацыю на прысванне кваліфікацыйнай катэгорыі, з загадам аб правядзенні атэстацыі.

Тэрмін  правядзення  атэстацыі  педагагічнага  работніка  на  прысваенне  вышэйшай кваліфікацыйнай  катэгорыі  і  кваліфікацыйнай  катэгорыі«настаўнік-метадыст»,  пацвярджэння  вышэйшай  кваліфікацыйнай  катэгорыі  і  кваліфікацыйнай  катэгорыі «настаўнік-метадыст»  не  павінен  перавышаць  чатырох  месяцаў  з  даты  выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола пасяджэння кваліфікацыйнай камісіі (далей, калі не ўстаноўлена іншае, – выпіска з пратакола) аб здачы кваліфікацыйнага экзамену гэтым педагагічным работнікам.

У  тэрміны,  якія  вызначаны  ў  частках  трэцяй  і  чацвёртай  дадзенага  пункта,  не ўлічваюцца  перыяды  часовай  непрацаздольнасці  і  працоўнага  і (ці)  сацыяльнага адпачынку педагагічнага работніка.

  1. Арганiзацыйная работа па падрыхтоўцы да атэстацыi ажыццяўляецца асобай, упаўнаважанай кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, з удзелам членаў атэстацыйнай камiсii i ўключае наступныя этапы:

вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага (у тым лiку за апошнiя два гады - асобы, якая прэтэндуе на прысваенне другой квалiфiкацыйнай катэгорыi, за апошнiя тры гады - асобы, якая прэтэндуе на прысваенне першай або вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", i за апошнiя пяць гадоў - асобы, якая праходзiць абавязковую атэстацыю);

падрыхтоўку аналiтычнай iнфармацыi, якая змяшчае вынiкi вывучэння педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага за перыяд, вызначаны ў абзацы другiм дадзенай часткi, а таксама падрабязныя звесткi аб праходжаннi папярэдняй атэстацыйнай гутаркі i прынятым рашэннi;

састаўленне характарыстыкi педагагiчнага работнiка (далей - характарыстыка), якая змяшчае ацэнку яго прафесiйных, дзелавых i асабiстых якасцей.

Характарыстыка ўзгадняецца з адпаведным прафсаюзным камiтэтам (пры яго наяўнасцi). Аналiтычная iнфармацыя i характарыстыка (далей - атэстацыйныя матэрыялы) падпiсваюцца кiраўнiком арганiзацыi сiстэмы адукацыi, IП.

Атэстуемы павiнен быць азнаёмлены з характарыстыкай не пазней чым за тыдзень, а ў выпадку праходжання атэстацыi ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа - не пазней чым за два тыднi да пачатку яго атэстацыi.

Атэстацыйныя матэрыялы педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю ў атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, накiроўваюцца ў камiсiю не пазней чым за 10 дзён да пачатку атэстацыi.

Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў не павiнен перавышаць двух месяцаў з даты:

азнаямлення педагагічнага работніка з загадам аб правядзенні атэстацыі - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне другой або першай квалiфiкацыйнай катэгорыi;

выдачы педагагічнаму работніку выпіскі з пратакола аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену - у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") або пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст").

Тэрмiн падрыхтоўкi атэстацыйных матэрыялаў (тры месяцы) у дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi праходзiць атэстацыю на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi ў выпадках, прадугледжаных часткай пятай пункта 5 дадзенай Iнструкцыi, адлiчваецца ад даты, калi iнфармацыю аб абавязковай атэстацыi давялi да ведама атэстуемага.

  1. Атэстацыя на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў форме:

атэстацыйнай гутаркi - для прэтэндэнтаў на прысваенне другой i першай квалiфiкацыйных катэгорый;

квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi - для прэтэндэнтаў на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст".

  1. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў форме квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi. Кваліфікацыйны

экзамен  праводзіцца,  як  правіла,  у  перыяд  засваення  зместу  адукацыйнай  праграмы павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў.

  1. Абавязковая атэстацыя на пацвярджэнне другой (першай) квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ў форме атэстацыйнай гутаркi.
  2. Квалiфiкацыйны экзамен папярэднiчае атэстацыйнай гутарцы.
  3. Вынiкi квалiфiкацыйнага экзамену ацэньваюцца адзнакамi "здаў" або "не здаў".
  4. У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не прыняла рашэнне аб прысваеннi яму квалiфiкацыйнай катэгорыi, ён мае права прайсцi атэстацыю ў форме атэстацыйнай гутаркi на працягу трох гадоў з даты здачы квалiфiкацыйнага экзамену.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "не здаў", далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.

У выпадку, калi атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi (квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атрымаў адзнаку "здаў", але атэстацыйная камiсiя не пацвердзiла яму квалiфiкацыйную катэгорыю, або атэстуемы па вынiках квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжаннi такой атэстацыi атрымаў адзнаку "не здаў", квалiфiкацыйная катэгорыя яму знiжаецца.

  1. Ад здачы квалiфiкацыйнага экзамену пры праходжанні атэстацыі на прысваенне і пацвярджэнне вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі вызваляюцца:

30.1. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi Беларусь (БССР), былога Саюза ССР, а таксама дзяржаў - удзельнiц СНД, прысвоеныя за дасягненнi ў сферы адукацыi;

30.2. педагагiчныя работнiкi, якiя маюць вучоную ступень i (цi) вучонае званне;

30.3. педагагiчныя работнiкi - аўтары падручнiкаў, вучэбных дапаможнiкаў, якiя афiцыйна зацверджаны або дапушчаны ў якасцi адпаведнага вiду вучэбнага выдання Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;

30.4. педагагiчныя работнiкi, якiя сталi пераможцамi абласнога (Мiнскага гарадскога) або пераможцамi цi лаўрэатамi заключнага этапу рэспублiканскiх конкурсаў прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў;

30.5. педагагiчныя работнiкi, якiя за апошнія пяць гадоў падрыхтавалi пераможцаў (дыпломы I, II, III ступенi) мiжнародных  алiмпiяд,  заключнага  этапу  рэспублiканскай; алiмпiяды па вучэбных прадметах сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія асвойваюць змест адукацыйных праграм базавай адукацыі, сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на  ўзроўні  агульнай  сярэдняй  адукацыі,  прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі,  якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага(служачага) і агульнай сярэдняй адукацыі,

прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, якая забяспечвае атрыманне кваліфікацыі рабочага (служачага)  і  агульнай  сярэдняй  адукацыі  з  вывучэннем  асобных  прадметаў  на павышаным  узроўні,  сярэдняй  спецыяльнай  адукацыі  на  падставе  агульнай  базавай адукацыі,  а  таксама  рэспублiканскай  алiмпiяды  прафесійнага  майстэрства  навучэнцаў,  курсантаў  устаноў,  якія  рэалізуюць  адукацыйныя  праграмы  сярэдняй  спецыяльнай адукацыі, пераможцаў(дыпломы I, II, III ступенi) рэспублiканскiх конкурсаў прафесійнага майстэрства  навучэнцаў  устаноў  прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі,  мiжнародных фестываляў тэхнiчнайi мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi, пераможцаў (Гран-пры,  першае, другое, трэцяе месца, дыпломы I, II, III ступені) і (або) прызёраў міжнародных і рэспубліканскіх  фестываляў,  конкурсаў,  выстаў,  пленэраў,  іншых  мастацка-творчых спаборніцтваў, тэле- і радыёпраектаў, якія праводзяцца ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, а таксама афiцыйных спартыўных спаборнiцтваў, якiя праводзяцца ў адпаведнасцi  з  рэспублiканскiмi  каляндарнымi  планамi,  мiжнародных  спартыўных спаборнiцтваў, пераможцаў міжнародных (рэспубліканскіх) фестываляў(конкурсаў) сярод выхаванцаў устаноў дашкольнай адукацыі

30.6. педагагiчныя  работнiкi –  пераможцы  конкурсу  настаўнiкаў,  навукова-педагагiчных  работнiкаўi iншых  асоб,  а  таксама  асобы,  якiм  уручана  пасведчанне спецыяльнага фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i  студэнтаў  ці  спецыяльнага  фонду  Прэзідэнта  Рэспублікі  Беларусь  па падтрымцы таленавітай моладзі;

30.7. педагагічныя  работнікі,  калектывы  якіх  атрымалі  пад  іх  кіраўніцтвам найменне «народны» («узорны») непрафесійны (аматарскі) калектыў мастацкай творчасці або званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь.

  1. Атэстацыйная гутарка праводзiцца ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi на пасяджэннi атэстацыйнай камiсii. Атэстацыйная камiсiя разглядае атэстацыйныя матэрыялы, прадстаўленыя на педагагiчных работнiкаў, якiя праходзяць атэстацыю.

Па вынiках разгляду атэстацыйных матэрыялаў па кожнаму атэстуемаму атэстацыйная камiсiя прымае шляхам адкрытага (тайнага) галасавання рашэнне, прадугледжанае падпунктамi 46.1 - 46.4 пункта 46 дадзенай Iнструкцыi.

Пасяджэнне атэстацыйнай камiсii афармляецца пратаколам, у якiм падрабязна фiксуецца змест атэстацыйнай гутаркi (у тым лiку рэкамендацыi, якiя даюцца атэстуемаму). Пратакол падпiсваецца старшынёй i ўсiмi членамi атэстацыйнай камiсii, якiя прымалi ўдзел у галасаваннi.

ГЛАВА 3

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КВАЛIФIКАЦЫЙНАГА ЭКЗАМЕНУ

  1. Квалiфiкацыйны экзамен (далей - экзамен) праводзiцца ў мэтах незалежнай экспертнай ацэнкi навукова-тэарэтычнай i метадычнай падрыхтоўкi педагагiчных работнiкаў.
  2. Асноўнымi задачамi экзамену з'яўляюцца:

стымуляванне росту прафесiйнага майстэрства педагагiчных работнiкаў, развiццё iх творчай iнiцыятывы;

авалоданне перадавым вопытам;

уключэнне ў даследчую дзейнасць;

вызначэнне ўзроўню прафесiйнага майстэрства педагагiчнага работнiка, якi дасягнуты пасля атрымання папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.

  1. Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" праводзiцца ў дзяржаўнай установе адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", дзяржаўнай установе адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут вышэйшай школы", установе адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», дзяржаўнай установе адукацыі «Інстытут культуры Беларусі», установе  адукацыі «Беларуская  дзяржаўная  акадэмія музыкі», установе  адукацыі «Беларускі  дзяржаўны  ўніверсітэт  фізічнай  культуры», дзяржаўнай  установе  адукацыі«Беларуская  медыцынская  акадэмія  паслядыпломнай адукацыі».

Экзамен пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi праводзiцца ва ўстановах адукацыi, якiя пералiчаны ў частцы першай дадзенага пункта, а таксама ў абласных (Мiнскiм гарадскiм) iнстытутах развiцця адукацыi.

  1. Метадычнае забеспячэнне, формы экзамену, якiя вызначаны ў пунктах 24 i 25 дадзенай Iнструкцыi, пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", метадычнае забеспячэнне экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" вызначаюць дзяржаўная ўстанова адукацыi "Акадэмiя паслядыпломнай адукацыi", установа адукацыi "Рэспублiканскi iнстытут прафесiянальнай адукацыi", установа адукацыi "Беларускi дзяржаўны педагагiчны ўнiверсiтэт iмя Максiма Танка", дзяржаўная ўстанова адукацыі «Інстытут культуры  Беларусі», установа  адукацыі «Беларуская  дзяржаўная  акадэмія  музыкі», установа  адукацыі«Беларускі  дзяржаўны  ўніверсітэт  фізічнай  культуры», дзяржаўная ўстанова адукацыі«Беларуская медыцынская акадэмія паслядыпломнай адукацыі».
  2. З праграмай i формамi экзамену педагагiчны работнiк мае права азнаёмiцца ва ўстанове адукацыi з лiку тых, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, дзе ён здае экзамен (далей - установа адукацыi), а таксама на афіцыйным інтэрнэт-рэсурсе дадзенай установы i выбраць адну з формаў экзамену.
  3. Для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" тэрмiнам на адзiн год ва ўстановах адукацыi, якiя ўказаны ў пункце 34 дадзенай Iнструкцыi, ствараюцца квалiфiкацыйныя камiсii па напрамках педагагiчнай дзейнасцi (далей, калi не ўстаноўлена iншае, - камiсii), у склад якiх уключаюцца педагагiчныя работнiкi з лiку прафесарска-выкладчыцкага складу ўстаноў вышэйшай адукацыi, дадатковай адукацыi дарослых, настаўнiкi ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыi, якiм прысвоена вышэйшая квалiфiкацыйная катэгорыя (квалiфiкацыйная катэгорыя "настаўнiк-метадыст"), выкладчыкi ўстаноў прафесiянальна-тэхнiчнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыi. У складзе камiсii вызначаецца старшыня.

Камiсii для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на прысваенне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" ствараюцца па напрамках педагагічнай дзейнасці рашэннем Мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь да 1 лiстапада. Прапановы па персанальнаму складу камiсiй прадстаўляюцца ўстановамi адукацыi, якiя пералiчаны ў частцы першай пункта 34 дадзенай Iнструкцыi, не пазней за 20 кастрычнiка года, у якiм заканчваецца тэрмiн паўнамоцтваў камiсii.

Камiсii для правядзення экзамену пры праходжаннi атэстацыi на пацвярджэнне вышэйшай квалiфiкацыйнай катэгорыi i пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст" ствараюцца рашэннем кiраўнiка ўстановы адукацыi ў вызначаныя iм тэрмiны.

  1. Тэрмiны правядзення экзамену вызначаюцца загадам кiраўнiка ўстановы адукацыi i даводзяцца да ведама зацiкаўленых.
  2. Да здачы экзамену дапускаюцца асобы, якiя маюць накiраванне арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа па месцы праходжання атэстацыi.
  3. Для здачы экзамену ва ўстанове адукацыi з лiку педагагiчных работнiкаў фармiруюцца, як правiла, групы. Напаўняльнасць груп складае 10 - 12 чалавек.
  4. На экзамене педагагiчнаму работнiку выдаецца экзаменацыйны лiст са штампам установы адукацыi, у якiм ён робiць запiсы.
  5. Па вынiках экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") педагагiчнаму работнiку рашэннем большасцi членаў камiсii, якiя прымаюць удзел у пасяджэннi, выстаўляецца адпаведная адзнака. Рашэнне камiсii лiчыцца правамоцным пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii.
  6. Вынiкi экзамену фiксуюцца ў экзаменацыйнай ведамасцi, якая падпiсваецца старшынёй квалiфiкацыйнай камiсii i яе членамi. Тэрмiн захоўвання экзаменацыйных ведамасцей - пяць гадоў.
  7. Па вынiках здачы экзамену на прысваенне вышэйшай катэгорыi (пацвярджэнне вышэйшай катэгорыi, прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст", пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi "настаўнiк-метадыст") атэстуемаму выдаецца выпiска з пратакола пасяджэння квалiфiкацыйнай камiсii за подпiсам кiраўнiка ўстановы адукацыi (далей - выпiска з пратакола). Выпiска з пратакола прадстаўляецца педагагiчным работнiкам у тую атэстацыйную камiсiю, у якой ён атэстуецца.

У выпадку, калi педагагiчны работнiк праходзiць атэстацыю ў адпаведнасцi з часткай першай пункта 29 дадзенай Iнструкцыi ў iншага наймальнiка, выпiска з пратакола па жаданню педагагiчнага работнiка накiроўваецца ў атэстацыйную камiсiю той арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), дзе ён праходзiць атэстацыю, па яе запыту. У арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа), якая накiроўвае выпiску з пратакола, захоўваецца яе копiя, якая завяраецца гэтай арганiзацыяй (аддзелам (упраўленнем) адукацыi).

  1. На перыяд паўнамоцтваў квалiфiкацыйных камiсiй па напрамках педагагiчнай дзейнасцi ва ўстанове адукацыi рашэннем яе кiраўнiка ствараецца апеляцыйная камiсiя. У склад апеляцыйнай камiсii не ўключаюцца члены квалiфiкацыйных камiсiй.

Пры нязгодзе педагагiчнага работнiка з адзнакай па вынiках экзамену ён мае права звярнуцца ў апеляцыйную камiсiю ў дзень здачы экзамену. Апеляцыя разглядаецца камiсiяй у дзень звароту атэстуемага.

Рашэнне апеляцыйнай камiсii аб'яўляецца педагагiчнаму работнiку ў пiсьмовай форме не пазней чым праз пяць дзён пасля яго звароту.

 

ГЛАВА 4

РАШЭННI, ЯКIЯ ПРЫМАЮЦЦА ПА ВЫНIКАХ АТЭСТАЦЫI

  1. На падставе вынiкаў атэстацыйнай гутаркi атэстацыйная камiсiя вырашае:

46.1. прысвоiць (адмовiць у прысваеннi) адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю, якая была прысвоена раней (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца);

46.4. адмянiць квалiфiкацыйную катэгорыю (з назвай пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца).

  1. Пры прыняцці рашэння  аб  адмене  педагагічнаму  работніку  другой кваліфікацыйнай катэгорыі, па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, дадзеная кваліфікацыйная катэгорыя адмяняецца.

Пры прыняцці рашэння аб зніжэнні педагагічнаму работніку першай (вышэйшай) кваліфікацыйнай катэгорыі ці кваліфікацыйнай катэгорыі«настаўнік-метадыст», па якой ён праходзіць атэстацыю на пацвярджэнне, за ім захоўваецца адпаведна другая (першая) ці вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя.

  1. Калi пры правядзеннi атэстацыi на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi, яна прымае рашэнне адмовiць у прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, на якую прэтэндуе педагагiчны работнiк. Пры наяўнасцi падставы для захавання ў яго квалiфiкацыйнай катэгорыi, якую ён мае, са згоды педагагiчнага работнiка атэстацыйная камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для захавання ў педагагiчнага работнiка гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi або адказе яго на яе пацвярджэнне - рашэнне аб адмене гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi.
  2. Калi пры правядзеннi атэстацыi на пацвярджэнне квалiфiкацыйнай катэгорыi атэстацыйнай камiсiяй устаноўлена парушэнне патрабаванняў заканадаўства пры прысваеннi педагагiчнаму работнiку гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi, то пры наяўнасцi падставы для прысваення педагагiчнаму работнiку дадзенай квалiфiкацыйнай катэгорыi камiсiя прымае рашэнне аб яе пацвярджэннi, а пры адсутнасцi падставы для прысваення гэтай квалiфiкацыйнай катэгорыi - рашэнне аб яе адмене.

Калі  педагагічны  работнік  адмовіўся  ад  праходжання  абавязковай  атэстацыі  на пацвярджэнне кваліфікацыйнай катэгорыі або не з’явіўся на кваліфікацыйны экзамен або атэстацыйную гутарку без уважлівых прычын, рашэннем атэстацыйнай камісіі дадзеная катэгорыя зніжаецца(адмяняецца).

  1. Рашэнне атэстацыйнай камiсii лiчыцца правамоцным, калi за яго прагаласавала больш як 50 працэнтаў ад колькасцi ўдзельнiкаў галасавання i пры наяўнасцi на пасяджэннi дзвюх трэцей членаў гэтай камiсii. Пры роўнай колькасцi галасоў рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.

З рашэннем атэстацыйнай камiсii атэстуемага знаёмяць непасрэдна пасля атэстацыi пад роспiс.

  1. Рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi афармляецца загадам кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа i ўступае ў сiлу з дня падпiсання загада.
  2. У выпадку, калi па вынiках атэстацыi прынята рашэнне аб адмове ў прысваеннi квалiфiкацыйнай катэгорыi, знiжэннi або яе адмене, а таксама ў выпадку, якi прадугледжаны часткай другой пункта 29 дадзенай Iнструкцыi, педагагiчны работнiк мае права прайсцi атэстацыю на прысваенне квалiфiкацыйнай катэгорыi не раней чым праз адзiн год пасля прыняцця адпаведнага рашэння атэстацыйнай камiсiяй.
  3. Атэстацыйныя матэрыялы, заява, пратаколы пасяджэння атэстацыйнай камiсii захоўваюцца пяць гадоў у арганiзацыi сiстэмы адукацыi, а ў выпадках, якiя прадугледжаны часткай першай пункта 15 дадзенай Iнструкцыi, - аддзеле (упраўленнi) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
  4. Пры парушэннi працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй арганiзацыi сiстэмы адукацыi, педагагiчны работнiк у дзесяцiдзённы тэрмiн з дня азнаямлення з рашэннем атэстацыйнай камiсii мае права звярнуцца з заявай у атэстацыйную камiсiю аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, а пры парушэннi, выяўленым атэстацыйнай камiсiяй аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, - у вышэйстаячы аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, акрамя выпадкаў, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта).

Пры выяўленнi парушэнняў працэдуры атэстацыi, якая ўстаноўлена дадзенай Iнструкцыяй, атэстацыйная камiсiя вышэйстаячага аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай камiсii арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыі мясцовага выканаўчага і распарадчага органа) i ў месячны тэрмiн з дня звароту атэстуемага правесцi паўторную атэстацыю работнiка, у дачыненнi да якога былi дапушчаны парушэннi.

У выпадку, калi парушэннi былi дапушчаны ў дачыненнi да педагагiчнага работнiка, якi атэстуецца ў атэстацыйнай камiсii ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта), па звароту педагагiчнага работнiка для яго паўторнай атэстацыi ствараецца iншая атэстацыйная камiсiя ўпраўлення адукацыi абласнога выканаўчага камiтэта (камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта). У склад дадзенай камiсii не могуць быць уключаны асобы, якiя прымалi рашэнне ў дачыненнi да гэтага педагагiчнага работнiка пры папярэдняй атэстацыi.

Рашэнне атэстацыйнай камiсii аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа, якое прынята ў выпадках, прадугледжаных часткамi другой i трэцяй дадзенага пункта, лiчыцца канчатковым, аб'яўляецца загадам яго кiраўнiка i даводзiцца да ведама кiраўнiка арганiзацыi сiстэмы адукацыi (аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа).

  1. Спрэчкi, якiя звязаны з атэстацыяй педагагiчных работнiкаў, разглядаюцца ў парадку, устаноўленым заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

 

свернуть