У перыяд з 19 па 23 лютага 2024 года ў школе праведзены прадметны тыдзень гуманітарных дысцыплін.
У мерапрыемствах, праведзеных у рамках прадметнага тыдня, прынялі ўдзел вучні І-XІ класаў.
Мэта тыдня – далучэнне вучняў да нацыянальных скарбаў духоўнай культуры беларускага народа; павышэнне інтэлектуальнага ўзроўню вучняў; папулярызацыя прадметаў гуманітарнага цыкла праз інтэлектуальна-пазнавальную дзейнасць; стварэнне ўмоў для развіцця пазнавальнай і творчай актыўнасці вучняў, выхаванне любові і павагі да мовы, да народа, да Радзімы.
Мэта была рэалізавана праз рашэнне наступных задач:
- актывізаваць і стымуляваць пазнавальную дзейнасць вучняў;
- разнастаіць формы і метады работы для выяўлення высокаматываваных і творчых вучняў;
- задавальняць патрэбы вучняў у развіцці пазнавальнай, інтэлектуальнай, эмацыйнай, матывацыйных сфер;
- павышаць цікавасць вучняў да вывучэння прадметаў гуманітарнага цыкла.
Адкрыццё Тыдня адбылося 19.02.2024 года з прэзентацыі запланаваных мерапрыемстваў. У гэты ж дзень працавала пляцоўка “Жывая крыніца”, дзе настаўнік беларускай мовы і літаратуры Драздоўская Н.П. і вучні V-XІ класаў цытавалі выказванні пра мову вядомых мовазнаўцаў, паэтаў, пісьменнікаў.
19.02.2024 года вучні IV “Б” класа ўдзельнічалі ў гульні-віктарыне “По страницам любимых сказок”. У ходзе гульні ўдзельнікі абагульнілі і сістэматызавалі веды па казках. Мерапрыемства, прведзенае настаўнікам Карповіч А.М. вызвала ва ўдзельнікаў станоўчыя эмоцыі, садзейнічала прывіццю цікавасці да казак.
20.02.2024 года вучні I-х, II-х класаў з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульні-падарожжы “По страницам любимых сказок”. Настаўнікі Усацкіх А.Я. і Жынкоўская А.І., Літвінковіч Н.В., Халевіна Ю.І. пастараліся пашырыць веды вучняў аб пісьменніках-казачніках і іх творах, садзейнічалі развіццю маўлення, памяці, увагі, фантазіі, уяўлення ў вучняў.
У гэты ж дзень прайшлі мерапрыемствы ў IV “А” і V “Б” класах. Настаўнік Седун А.М. зацікавіла вучняў IV “А” КВЗ “Знай и люби русский язык”. Настаўнік пастаралася ў ходе мерпарыемства фарміраваць цікавасць да вучэбнага прадмета, павышаць агульную моўную культуру вучняў, выхоўваць любоў да рускай мовы, беражлівыя адносіны да слова. Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах “Збяры прыказку”, “Крылатыя выразы”, “Палічы літары і гукі ў словах”,
“Слоўнікавая эстафета”.
Настаўнік гісторыі гісторыі Ешчанка В. захапіў вучняў V “Б” класа гістарычнай віктарынай “Міфы Старажытнай Грэцыі”. Віктарына складалася з сямі тураў і садзейнічала выхаванню цікавасці да літаратуры і гісторыі.
21.02.2024 года у школе прайшло маштабнае святкаванне Дня роднай мовы. На кожным перапынку вучні пад кіраўніцтвам настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Драздоўскай Н.П і Комар Т.П. знаёміліся з інфармацыяй аб роднай беларускай мове, чыталі вершы, спявалі песні на беларускай мове, удзельнічалі ў віктарынах.
Акрамя гэтага, вучні І-IV класаў на перапынках паўдзельнічалі ў квэсце “Размаўляем па-беларуску”.
Захапляюча для вучняў VI-VII класаў прайшла гульня-падарожжа “Ці ведаеш ты сваю мову?” Настаўнік Комар Т.П. прапанавала вучням працаваць у камандах. Удзельнікі адгадвалі загадкі, былі перакладчыкамі, разгадвалі зашыфраваныя прыказкі.
21.02.2024 года віктарыну “Размаўляем па-беларуску” для ІX-XІ класаў прапанавала арганізатар Асіповіс А.С. Віктарына праходзіць у шэсць этапаў і ўключае не толькі веданне мовы, але і веданне беларускай літаратуры, мастацтва і музыкі.
У гэты ж дзень настаўнік рускай мовы і літаратуры Закаблук Н.С. запрасіла вучняў V-х класаў на конкурс-гульню знаўцаў рускай мовы “Путешествие в страну Русского Языка”. Конкурс паглыбіў цікавасць да прадмета, праверыў асноўныя веды па раздзелах навукі аб рускай мове.
22.02.2024 года настаўнік беларускай мовы і літаратуры Комар Т.П. у V-х класах правяла віктарыну “Не маўчы па-беларуску”. Вучні перакладалі словы на беларускую мову, тлумачылі значэнне слоў, значэнне фразеалагізмаў, значэнне прыказак.
22.02.2024 года вучняў VIIІ “Б” класа інтэлектуальнай гульнёй “Путешествие в страну Фразеологию” зацікавіла настаўнік рускай мовы і літаратуры Слінько А.В.
У гэты ж дзень вучні І-XІ класаў прынялі ўдзел у конкурсе па беларускай мове “Буслік-2024”.
22.02.2024 года настаўнік Усік Н.І. правяла кніжны марафон у III “Б” класе. Мерапрыемства садзейнічала цікавасці да чытання, развіццю звязнай мовы вучняў.
23.02.2024 года настаўнікі гуманітарных дысцыплін падвялі вынікі правядзення Тыдня.
Усе мерапрыемствы, запланаваныя на прадметны тыдзень, былі падабраны з улікам узроставых асаблівасцей вучняў і спланаваны так, каб ахапіць усіх вучняў, а таксама даць ім магчымасць выбару наведаць тыя мерапрыемствы, якія найбольш зацікавяць. Праведзеныя мерапрыемствы былі цікавыя па форме і па змесце. Змест адпавядаў матэрыялу, уключанаму ў школьныя праграмы, пашыраў і развіваў яго. На працягу тыдня адбывалася цеснае ўзаемадзеянне настаўнікаў і вучняў, якія праявілі актыўнасць і шчырую зацікаўленасць прадметамі з улікам асобасна арыентаванага падыходу.