Адкрыты ўрок у IX класе па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” у IX класе

05.10.2021

Адкрыты ўрок у IX класе па вучэбным прадмеце

“Беларуская літаратура” у IX класе

 

05.10.2021 у Дзяржаўнай установе адукацы “Аляхновіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” ў рамках XI педагагічнага марафона спецыялістаў сістэмы адукацыі Маладзечанскага раёна “Адзінства, грамадзянскасць, патрыятызм – ключавы рэсурс развіцця адукацыі Міншчыны” (дзень кіраўніка школьнага музея, дзень настаўніка-прадметніка) настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, кіраўніком школьнага краязнаўчага музея, быў праведзены адкрыты ўрок у IX класе па вучэбным прадмеце “Беларуская літаратура” у музеі ўстановы адукацыі. Тэма ўрока: “Тэма Радзімы у паэме М.Гусоўскага “Песня пра зубра”.  Мэта: паглыбіць і ўдакладніць першапачатковае ўспрыманне твора, даць характрыстыку галоўнаму герою, паказаць майстэрства М.Гусоўскага ў стварэнні вобраза Вітаўта, праз які аўтар заклікае нашчадкаў любіць, шанаваць родны край, вобразы Радзімы. Правядзенне дадзенага ўрока ў музеі настроіла вучняў на больш глыбокае разуменне праблем твора, спрыяла фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і пачуцця сапрпаўднага патрыятызму.