Фонд музея складаюць матэрыялы, якія захоўваюцца і экспануюцца ў школьным музеі. Ён складаецца з асноўнага музейнага фонду і навукова-дапаможнага матэрыялу. Колькасць экспанатаў – 179, з іх асноўнага фонду – 137.
Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складаюць фонд, які падзяляецца на асноўны і дапаможны. Да асноўнага фонда нашага краязнаўчага музея адносяцца: этнаграфічныя прадметы, прадметы быту, фотаграфічныя матэрыялы, рукапісныя і друкаваныя дакументы, літаратурныя творы.
Да дапаможнага фонду адносяцца: фотакопіі, ксеракопіі дакументаў. У музеі забяспечаны ўлік музейнага фонду, які фіксуецца ў спецыяльных кнігах асноўнага і дапаможнага фонда. Усе паступіўшыя ў краязнаўчы музей матэрыялы праходзяць актаванне на пастаяннае ці часовае захоўванне. Экспанаты музея зафіксіраваны ў кнізе паступленняў. Кніга ўліку экспанатаў дае поўнае апісанне экспаната: характарыстыка прадмета, кароткае апісанне знешняга выгляду, апісанне матэрыялу, з якога выраблены экспанат, звесткі аб захаванасці. Кожнаму экспанату адпавядае картка з назвай і інвентарным нумарам. Пры атрыманні экспанатаў ад прыватных асоб у інвентарную кнігу заносіцца запіс аб той асобе, якая падаравала экспанат.
У музеі можна выдзеліць асноўныя групы экспанатаў:
1) матэрыялы на папяровай аснове (дакументы, кнігі, малюнкі, рэфераты, даследчыя работы);
2) вырабы з металу (фрагменты воінскай зброі, прадметы салдацкага ўжытку, прадметы сялянскага ўжытку);
3) адзенне (спадніца, безрукаўка, дзіцячая кашуля);
4) вырабы з дрэва (мадэлі ваеннай тэхнікі, сувеніры, прадметы сялянскага ўжытку);
5) мастацкія вырабы.
Фонды музея папаўняюцца дзякуючы вучням, іх бацькам, настаўнікам.