У ходзе пошукавай дзейнасці ў музеі сабраны матэрыялы змяшчае звесткі аб земляках, якія загінулі ў вайну. Сабраны матэрыял аб ветэранах-аднавяскоўцах. Наведвальнікаў зацікавяць успаміны аднавяскоўцаў “Вайна вачыма дзяцей”, якія сабралі вучні школы.
У 2017 годзе вучні даследавалі выхаваўчы патэнцыял гульнёвай культуры беларусаў. У выніку створыны зборнік метадычных матэрыялаў “Беларускія народныя гульні” і зборнік “Гульні сваёй мясцовасці”.
У 2018 годзе вучні працавалі над навукова-даследчай работай “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Традыцыйная абрадавая лялька-абярэг”.
Вучнямі праводзілася даследванне “Які ён, сапраўдны беларус? Адлюстраванне рыс беларускага народнага характару ў літаратуры”.