Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі
на новы навучальны год
Мэта дзейнасці школы на 2024/2025 навучальны год: стварэнне неабходных умоў для забеспячэння якасці адукацыі і ўдасканалення адукацыйнага асяроддзя, якое будзе садзейнічаць развіццю вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў і прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучня сродкамі вучэбных прадметаў.Задачы:• удасканальваць адукацыйны працэс праз аптымізацыю ведаў і прыёмаў работы з вучнямі з розным узроўнем матывацыі да навучання;• стварыць умовы для арганізацыі адукацыйнага працэсу на аснове развіцця прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў па пытаннях фарміравання функцыянальнай адукаванасці вучня сродкамі вучэбных прадметаў;• садзейнічаць фарміраванню функцыянальна адукаванай асобы вучня з мэтай паспяховай сацыялізацыі ў далейшым жыцці;• працягнуць актыўную індывідуальную работу з вучнямі з высокім узроўнем навучанасці за кошт метадычнага суправаджэння педагогаў, уключэння высокаматываваных вучняў у алімпіядны рух і даследчую працу;• павышаць эфектыўнасць патрыятычнага выхавання вучняў, фарміравання гатоўнасці да выканання канстытуцыйных абавязкаў, тым самым павялічыць колькасць членаў ГА “БРСМ” і ГА “БРПА” да 100 %;• працягваць працу па арганізавацыі выніковага ўдзелу кіраўнікоў аб’ядннняў па інтарэсах і вучняў, якія ахоплены гэтымі аб’яднаннямі, у конкурсах раённага і іншых ўзроўняў;• удасканальваць умовы для захавання здароўя вучняў і сістэму работы па раннім выяўленні і папярэджанні сацыяльнага сіроцтва і сямейнага недабрабыту;• працягваць актыўную работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.
свернуть