Мэта дзейнасці школы на 2021/2022 навучальны год: стварэнне для кожнага ўдзельніка адукацыйнага працэсу індывідуальнай траекторыі развіцця, рэалізацыя інтэлектуальных і творчых здольнасцей у разнастайных відах дзейнасці на аснове і ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў.
Задачы:
- арганізаваць работу педагагічнага калектыву па забеспячэнні павышэння якасці адукацыі да 69% за кошт эфектыўнага выкарыстання ў адукацыйным працэсе сучасных сродкаў навучання і вучэбнага абсталявання, адукацыйных і інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій;
- актывізаваць індывідуальную работу з вучнямі з высокім узроўнем навучальнасці за кошт метадычнага суправаджэння педагогаў, ўключэння адораных вучняў у алімпіядны рух і даследчую працу;
- удасканальваць сістэму работы па зберажэнні і ўмацаванні здароўя, фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця праз стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае духоўнаму і фізічнаму развіццю;
- садзейнічаць фарміраванню высокамаральнай асобы вучня шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных і пазашкольных мерапрыемстваў;
- павышаць эфектыўнасць патрыятычнага выхавання вучняў, фарміраванне гаьоўнасці да выканання канстытуцыйных абавязкаў, тым самым павялічыць колькасць членаў ГА “БРСМ” да 80%; ГА “БРПА” – да 95%;
- садзейнічаць уключэнню вучняў у мерапрыемствы вольнага часу, тым самым павысіць колькасць вучняў, занятых у аб’яднаннях па інтарэсах; занятасць вучняў у шосты школьны дзень;
- ажыццяўляць кіраванне працэсамі павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў;
- працягваць актыўную работу па умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.
свернуть