Музей школы

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Тэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

 Пятрусь Броўка. «Наш музей»

  Школьны краязнаўчы музей  Дзяржаўнай установы адукацыі “Аляхновіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” створаны ў 1979 годзе намаганнямі настаўнікаў і вучняў школы.

  Профіль музея – краязнаўчы.

  Агульная плошча музейнага памяшкання – 50 м.кв. Музей займае адзін пакой.

  Колькасць экспанатаў – 179, з іх асноўнага фонду – 137.

Усе сабраныя матэрыялы школьнага краязнаўчага музея складаюць фонд, які падзяляецца на асноўны і дапаможны. Да асноўнага фонда нашага краязнаўчага музея адносяцца: этнаграфічныя прадметы, прадметы быту, фотаграфічныя матэрыялы, рукапісныя і друкаваныя дакументы, літаратурныя творы.

 Да дапаможнага фонду адносяцца: фотакопіі, ксеракопіі дакументаў. У музеі забяспечаны ўлік музейнага фонду, які фіксуецца ў спецыяльных кнігах асноўнага і дапаможнага фонда. Усе паступіўшыя ў краязнаўчы музей матэрыялы праходзяць актаванне на пастаяннае ці часовае захоўванне.

  Асноўная мэта дзейнасці музея:

 -   збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад роднай зямлі з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы.

   Задачы работы музея:

  • арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна;
  • з мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва;
  • адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў вучняў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.
  • даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю, увекавечваць памяць асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.

Асноўныя накірункі работы школьнага музея :

  1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць:
  • прыём экспанатаў;

  вядзенне музейная дакументацыі;

  • афармленне музейнай экспазіцыі;
  • арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы і інш.

2. Экскурсійна-прапагандысцкая дзейнасць:

  • · правядзенне тэматычных экскурсій;
  • · арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музея;
  • · правядзенне класных гадзін на базе музея.

3. Ідэалагічная работа:

  • правядзенне інфармацыйных гадзін на базе музея;
  • правядзенне тэматычных гадзін;
  • правядзенне  конкурсаў;
  • наведванне памятных гістарычных месцаў;
  • арганізацыя экскурсіў, паходаў па роднаму краю;
  • афармленне стэндаў;
  • удзел у Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»

 

Савет музея мае наступную структуру:

  • сектар збору, уліку і захавання матэрыялаў;
  • сектар экскурсій;
  • сектар афармлення экскурсій і выстаў;
  • сектар культурна-масавай работы;
  • сектар перапіскі.

 

Асноўныя раздзелы экспазіцыі:

  1. Этнаграфічны
  2. Гісторыя вёскі Аляхновічы
  3. Гісторыя школы
  4. Вялікая Айчынная вайна.

Этнаграфічны куток «Беларуская хатка»  прадстаўляў быт беларускіх сялян канца XIX - пачатку XX стагоддзя. Адна сцяна памяшкання аформлена пад інтэр’ер вясковай хаты, зроблены макет  печы, паліцы, лаўкі. Сярод экспанатаў прадметна-побытавай культуры можна выдзеліць галоўныя: калаўрот,тканыя посцілкі, прасніца, чаўнакі, прадметы жаночага і мужчынскага адзення, куфар, ручнікі, паліца з глінянымі вырабамі, вырабы з саломы, вышыўкі, ліхтары, ільняное палатно, куфар. Сярод   сельскагаспадарчых  прылад патрэбна выдзеліць маслабойку, ступы, плеценыя вырабы з саломы, лыка, цэп, сярпы і г.д.

Экспазіцыя “Гісторыя вёскі Аляхновічы” знаёміць наведвальнікаў з былым і сучасным вёскі. Тут змешчаны “Летапіс вёскі Аляхновічы”.

Экспазіцыя “Гісторыя школы” знаёміць з гісторыяй заснавання школы, яе гісторыяй і сучаснасцю. Тут змешчаны звесткі аб настаўніках школы, аб яе выпускніках.

Экспазіцыя “Вялікая Айчынная вайна” прысвечана ўсенароднай барацьбы супраць фашысцкіх захопнікаў на фронце, у партызанскіх атрадах, у падполлі. У ходзе пошукавай дзейнасці ў музеі сабраны матэрыялы змяшчае звесткі аб земляках, якія загінулі ў вайну. Сабраны матэрыял аб ветэранах-аднавяскоўцах. Наведвальнікаў зацікавяць успаміны аднавяскоўцаў “Вайна вачыма дзяцей”, якія сабралі вучні школы. Змест гэтай экспазіцыі дапаўняюць копіі дакументаў ветэранаў ВАВ, салдацкія рэчы. Тут прадстаўлены рэшткі зброі тых часоў.

Асветніцкая дзейнасць музея накіравана на дзіцячую аўдыторыю. Музейныя матэрыялы ўключаюцца ў навучальны працэс праз урокі-экскурсіі, інфармацыйныя гадзіны, выкарыстанне музейных прадметаў у якасці дапаможнікаў на ўроках, літаратурна-музычныя кампазіцыі з выкарыстаннем музейных прадметаў, самастойная падрыхтоўка дакладаў вучнямі да ўрока па заданню настаўніка. У краязнаўчым музеі праводзяцца абзорныя і тэматычныя экскурсіі. У залежнасці ад пастаўленых мэт экскурсіі бываюць адукацыйныя, урокі-экскурсіі, экскурсіі-інфармацыйныя гадзіны. Калі вучань бачыць рэч, ведае яе назву, ведае, дзе і як яна выкарыстоўваецца, значыць ён адчувае сувязь гісторыі з жыццём і больш поўна засвойвае матэрыял. Колькасць наведвальнікаў за 2018 год – 332. Музей наведвалі вучні, выхавальнікі дзіцячага садка, бацькі, выпускнікі.

На базе музея пастаянна афармляюцца і абнаўляюцца тэматычныя выставы, прысвечаныя роднаму краю: “Да года роднай зямлі”, фотавыстава “Сваёй зямлі вянкі сплятаю…”, “Традыцыйныя промыслы і рамёствы” і інш.

Вучні разам з настаўнікамі распрацавалі сцэнарыі святаў “Калядкі”, “Масленіца”, “Пакроўскі кірмаш “ і інш.

Музей праводзіць і даследчую работу. У 2017 годзе вучні даследавалі выхаваўчы патэнцыял гульнёвай культуры беларусаў. У выніку створыны зборнік метадычных матэрыялаў  “Беларускія народныя гульні” і зборнік “Гульні сваёй мясцовасці”.

У 2018 годзе вучні працавалі над навукова-даследчай работай “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Традыцыйная абрадавая лялька-абярэг”.

На базе музея рэалізаваны інавацыйны прект “Стварэнне аптымальных умоў для развіцця грамадзянскай самасвядомасці вучняў сродкамі краязнаўчага музея школы”.