Информация

Трэба ведаць – сэрца просіць,

Як дзядам, бацькам жылося…

Як сахой даўней аралі,

Як смыком зямлю бярлялі,

Як з сявалкі збожжа-зерне

Рассявалі чорнай жменяй…

Тэба ведаць, што зазналі,

Як на пана працавалі…

Трэба ведаць і пра тое,

Апраналі што? Якое?..

 Пятрусь Броўка. «Наш музей»

  Школьны краязнаўчы музей  Дзяржаўнай установы адукацыі “Аляхновіцкая сярэдняя школа Маладзечанскага раёна” створаны ў 1979 годзе намаганнямі настаўнікаў і вучняў школы.

  Профіль музея – краязнаўчы.

  Агульная плошча музейнага памяшкання – 50 м.кв. Музей займае адзін пакой.

  Колькасць экспанатаў – 179, з іх асноўнага фонду – 137.

  Асноўная мэта дзейнасці музея:

 -   збіраць, зберагаць, вывучаць і прадстаўляць экспазіцыі, якія характарызуюць культуру, побыт, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад роднай зямлі з мэтай фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў школы.

   Задачы работы музея:

 - арганізаваць ажыццяўленне сукупнасці фондавай, асветніцкай, экспазіцыйнай работы школьнага музея, накіраванай на фарміраванне патрыёта і грамадзяніна;

- з мэтай аховы помнікаў гісторыі, культуры і прыроды роднага краю праводзіць культурна-асветніцкую работу сярод вучняў, іх бацькоў, насельніцтва;

- адбіраць формы і метады пошукавай, збіральніцкай, даследчай дзейнасці, накіраванай на выхаванне ў вучняў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, павагі і беражлівых адносін да роднай культуры.

- даследаваць і захоўваць традыцыі і звычаі роднага краю, увекавечваць памяць асоб, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіцце грамадства.

Асноўныя накірункі работы школьнага музея :

  1. Арганізацыйна-інструктыўна-метадычная дзейнасць:
  • прыём экспанатаў;
  • вядзенне музейная дакументацыі;
  • афармленне музейнай экспазіцыі;
  • арганізацыя наведвання музея вучнямі школы і вучнямі іншых школ, бацькамі, гасцямі школы і інш.
  1. Экскурсійна-прапагандысцкая дзейнасць:
  • правядзенне тэматычных экскурсій;
  • арганізацыя і правядзенне ўрокаў на базе музея;
  • правядзенне класных гадзін на базе музея.
  1. Ідэалагічная работа:
  • правядзенне інфармацыйных гадзін на базе музея;
  • правядзенне тэматычных гадзін;
  • правядзенне конкурсаў;
  • наведванне памятных гістарычных месцаў;
  • арганізацыя экскурсіў, паходаў па роднаму краю;
  • афармленне стэндаў;
  • удзел у Рэспубліканскай акцыі «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся!»

 

Савет музея мае наступную структуру:

- сектар збору, уліку і захавання матэрыялаў;

- сектар экскурсій;

- сектар афармлення экскурсій і выстаў;

- сектар культурна-масавай работы;

- сектар перапіскі.

План работы  музея складаецца з наступных раздзелаў: арганізацыйна-метадычная работа (збор і сістэматызацыя дадзеных аб запатрабаваннях выкарыстання матэрыялаў музея на ўроках і пазаўрочны час, распрацоўка тэм, звязаных са зместам музея), фондавая работа (вядзенне ўліковай дакументацыі,  рэжым захоўвання экспанатаў, работа па састаўленню каталога экспанатаў, папаўненне экспазіцый экспанатамі), экспазіцыйна-выставачная работа (стварэнне зменных экспазіцый, арганізацыя выстаў, абнаўленне стэндаў), выкарыстанне школьнага музея ў вучэбным працэсе (правядзенне ўрокаў мужнасці, урокаў-экскурсій на прадметах “Гісторыя”,“Чалавек  і свет”, “Геаграфія”, “Мая Радзіма Беларусь”, правядзенне гадзін інфармавання), культурна-асветніцкая дзейнасць (арганізацыя экскурсій, правядзенне выхаваўчых мерапрыемстваў, падрыхтоўка матэрыялаў для школьнай газеты , удзел у Тыдні беларускага пісьменства і друку, удзел у акцыях і конкурсах краязнаўчай накіраванасці), пошукавая работа (збор звесткаў аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, аб гісторыі школы, яе настаўніках і выпускніках,  даследванне гісторыі экспанатаў музея).