Учительская

Мэта і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі

на 2020/2021 навучальны год

Мэта дзейнасці школы на 2020/2021 навучальны год: стварэнне аптымальных умоў развіцця і самаразвіцця асобы вучня і настаўніка на аснове і ў спалучэнні сістэмна-дзейнаснага, культуралагічнага, асобасна арыентаванага і кампетэнтнаснага падыходаў.

Задачы:

• удасканальваць адукацыйны працэс праз аптымізацыю метадаў і прыёмаў работы з вучнямі з розным узроўнем матывацыі да навучання;

• актывізаваць індывідуальную работу з вучнямі з высокім узроўнем навучальнасці за кошт метадычнага суправаджэння педагогаў, ўключэння адораных вучняў у алімпіядны рух і даследчую працу;

• удасканальваць сістэму работы па зберажэнні і ўмацаванні здароўя, фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця праз стварэнне адукацыйнага асяроддзя, якое садзейнічае духоўнаму і фізічнаму развіццю;

• садзейнічаць фарміраванню высокамаральнай асобы вучня шляхам павышэння выхаваўчага патэнцыялу вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных і пазашкольных мерапрыемстваў;

• павышаць эфектыўнасць патрыятычнага выхавання вучняў, фарміраванне гаьоўнасці да выканання канстытуцыйных абавязкаў, тым самым павялічыць колькасць членаў ГА “БРСМ” да 90%;

• садзейнічаць уключэнню вучняў у мерапрыемствы вольнага часу, тым самым павысіць колькасць вучняў, занятых у аб’яднаннях па інтарэсах; занятасць вучняў у шосты школьны дзень;

• ажыццяўляць кіраванне працэсамі павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў, метадычнае суправаджэнне росту прафесійнай кампетэнтнасці настаўнікаў;

• працягваць актыўную работу па умацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы.